26 красавiка 2024, Пятніца, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Мы не будзем ахвяраваць стасункамі з РФ дзеля ЕЗ і ЗША

46
Макей: Мы не будзем ахвяраваць стасункамі з РФ дзеля ЕЗ і ЗША
Фота: РІА «Новости»

Зняцце санкцый з Беларусі не азначае разварот краіны на Захад.

Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей.

У інтэрв'ю тэлеканалу «АНТ» міністр замежных спраў Беларусі падкрэсліў, што Менск заўсёды будзе выконваць абавязанні ў межах АДКБ, ЕАЭС і СНД.

«Мы заўсёды кажам нашым еўрапейскім партнёрам, амерыканскім партнёрам, іншым партнёрам, што мы ніколі не будзем выбудоўваць нашы стасункі з той ці іншай дзяржавай або з той ці іншай інтэграцыйнай структурай на шкоду нашым традыцыйным хаўруснікам або за кошт нашых традыцыйных хаўруснікаў. Мы заўсёды выконвалі і будзем выконваць нашы абавязанні ў рамках АДКБ, у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і тым больш у рамках Саюзнай дзяржавы і СНД», - сказаў кіраўнік МЗС.

Макей таксама прызнаў, што Беларусь зацікаўлена ў дыверсіфікацыі міжнародных стасункаў, але адмаўляцца ад традыцыйных хаўруснікаў не збіраецца.

«Таму тут баяцца нейкага «развароту» Беларусі ў той ці іншы бок не трэба. Мы, вядома ж, зацікаўлены ў дыверсіфікацыі нашых замежнапалітычных і замежнаэканамічных стасункаў. Гэта ў нашых нацыянальных інтарэсах. Але гэта не значыць, што мы будзем адмаўляцца ад традыцыйных нашых рынкаў і ад супрацоўніцтва з нашымі традыцыйнымі хаўруснікамі. Таму тут небяспекі ніякай ні для каго не можа быць, я маю на ўвазе нашых традыцыйных партнёраў», - сказаў ён.

Перыяд дзеяння санкцый супраць Беларусі кіраўнік МЗС краіны назваў страчаным часам для ўсіх, і ў сувязі з гэтым адзначыў: калі санкцыі не дапамаглі Еўразвязу «развязаць нейкія праблемы» ў дачыненні да Беларусі, «то ўжо ў дачыненні да Расеі санкцыі тым больш непрыдатныя».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках