26 красавiка 2024, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крама» адсвяткуе 25-годдзе вялікім канцэртам у Prime Hall

1
«Крама» адсвяткуе 25-годдзе вялікім канцэртам у Prime Hall
Фота: charter97.org

Спецыяльна пад падзею музыкі плануюць выканаць песні, якія да гэтага наогул ніколі не выконваліся.

12 лістапада гурт «Крама» адсвяткуе 25-годдзе вялікім канцэртам у Prime Hall. Спецыяльна пад падзею музыкі плануюць выканаць некаторыя старыя песні, якія ўвогуле ніколі не выконваліся, ці выконваліся ў апошні раз вельмі даўно.

«Магчыма, успомнім песню «Канада», бо ўсё жыццё яе хочам выканаць, але нешта ніяк не атрымліваецца, - распавёў «Еўрарадыё» лідар гурта Ігар Варашкевіч. - І мы плануем яшчэ зрабіць новую песню «Стэфка Праз 30 год». Ужо спрабавалі на рэпетыцыі, праўда пакуль без тэксту. У гэтым годзе «Стэфцы» і «Слуцкай браме» спаўняецца трыццаць гадоў, таму ў нас яшчэ адзін юбілей. Вось цяпер думаю, пра што можа быць трэцяя гісторыя пра «Стэфку».

Іншыя сюрпрызы, якія рыхтуюць музыкі, пакуль трымаюцца ў сакрэце. Вядома толькі, што павіншаваць «Краму» выйдуць гурты Neuro Dubel, «Палац», Trubetskoy і J: Mopc, якія апроч уласных невялікіх сэтаў выканаюць і свае версіі песень юбіляра.

Квіткі на канцэрт можна будзе набыць праз новы сэрвіс smsbilet.by, які дазваляе набываць квіткі праз тэлефонны рахунак. Першая партыя будзе каштаваць 280 тысяч беларускіх рублёў. Крыху пазней квіткі з'явяцца ў звычайных распаўсюджвальнікаў, іх кошт будзе складаць 250-350 тысяч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках