26 красавiка 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік з Мазыра «замінаваў» аэрапорт і запатрабаваў мільён даляраў і верталёт

15
Школьнік з Мазыра «замінаваў» аэрапорт і запатрабаваў мільён даляраў і верталёт
ФОТА: SAULETTA.BY

Розыгрыш скончыўся распачынаннем крымінальнай справы.

Недарэчны розыгрыш скончыўся распачынаннем крымінальнай справы, паведамляе sb.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 15-гадовы навучэнец адной са школ Мазыра ўвечары 22 траўня адпачываў у двары з кампаніяй аднагодкаў. У адной з дзяўчынак ён узяў мабільны тэлефон, з якога і патэлефанаваў у МНС. Са словаў падлетка, які, зразумела, не прадставіўся, аэрапорт «Мінск» замінаваны, а яму тэрмінова неабходны мільён даляраў і верталёт, пасля чаго перапыніў сувязь.

Мазырскія аператыўнікі вельмі хутка вылічылі нумар, з якога адбыўся званок, ягонага ўладальніка, а потым ўсталявалі асобу школьніка, які тэлефанаваў.

Паводле словаў афіцыйнай прадстаўніцы Гомельскай абласной управы Следчага камітэта Марыі Крываногавай, уцямна растлумачыць, для чаго ён гэта зрабіў, хлопец не змог. Кажа, проста хацеў пажартаваць. У дачыненні да падлетка распачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы. Адказнасць паводле гэтага артыкула КК надыходзіць з 14 гадоў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках