26 красавiка 2024, Пятніца, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Гародні

1

Хіты беларускага музыкі разам з ім выконвала ўся зала.

Выступ беларускага музыкі Змітра Вайцюшкевіча ў Гародні на курсах «Мова нанова Гародня» складаўся з тузіна разнастайных песень выканаўцы, паведамляе «Радыё Рацыя».

ФОТА З САЙТА RACYJA.COM

Новыя песні на словы паэта Уладзіміра Някляева перапляталіся з песнямі пра ваўка з альбома «Цацачная крама», а «Нёман» і «Бывайце здаровы» разам са спеваком спявала ўся зала:

«Традыцыйна ласкава сустракаюць воплескамі, песнямі і любоўю. Такая любоў у нас узаемная з Гародняй, мяне любяць, я люблю. Калі б не любілі, то я б можа і не паехаў так 130-140 кіламетраў туды, дзе не трэба гэтага рабіць. Дзякуй Богу паспеў, і я вельмі рады гэтаму», - распавёў Зміцер Вайцюшкевіч.

Зміцер трохі спазніўся на гарадзенскую сустрэчу, на якую адмыслова ехаў з Польшчы. Наступнае выступленне музыкі можна будзе пачуць у Вайцюшках, дзе 28 траўня адбудзецца невялікі фестываль, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння паэта Генадзя Бураўкіна.

ФОТА З САЙТА RACYJA.COM
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках