27 красавiка 2024, Субота, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдні заробак праграмістаў знізіўся на 8 мільёнаў

15
Сярэдні заробак праграмістаў знізіўся на 8 мільёнаў

Гэта больш, чым афіцыйны сярэдні заробак у краіне.

Кожны месяц беларусы абмяркоўваюць новыя афіцыйныя звесткі пра сярэдні заробак. Паводле Белстату, у красавіку сярэднестатыстычны беларус зарабіў 7 мільёнаў 86 тысяч рублёў. Гэта крыху менш, чым у сакавіку (тады сярэдні заробак быў роўны 7 мільёнам 95 тысячам), нагадвае «Комсомольская правда в Беларуси».

Самым вялікім заробкам могуць пахваліцца жыхары сталіцы - у сярэднім 9 мільёнаў 929 тысяч. А менш за ўсё атрымліваюць у Магілёўскай вобласці - 5 мільёнаў 997 тысяч.

Праграмістам быць па-ранейшаму больш выгадна: у красавіку заробкі ў гэтай сферы склалі 32 мільёна 730 тысяч. Але пры гэтым гэты заробак аж на 7,7 мільёнаў меншы за сакавіцкі! Так што заробак сярэднестатыстычнага праграміста зменшыўся на сярэдні заробак у краіне, і нават крыху больш. На другім месцы паводле заробкаў тыя, хто працуе ў авіяцыі (17,5 мільёнаў), на трэцім - тыя, хто працуе ў галіне дапаможнай дзейнасці ў сферы фінансавых паслуг і страхавання (17,1 мільёна).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках