27 красавiка 2024, Субота, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Япрынцава паступіла ў суд

10
Справа Япрынцава паступіла ў суд
Уладзімір і Казбек Япрынцаў

Крымінальная справа ў дачыненні да Уладзіміра і Казбека Япрынцава паступіла ў суд Цэнтральнага раёна Менска.

Пра гэта паведаміла прадстаўніца Менскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян, пішуць «Беларускія навіны».

Дата пачатку судовага разбору пакуль не вызначана.

Інфармацыя аб затрыманні бацькі ды сына Япрынцава з'явілася ў жніўні мінулага года, але пацвердзілася толькі ў снежні. Бізнэсоўцы абвінавачваюцца ў махлярстве, учыненым арганізаванай групай альбо ў асабліва влікай суме (ч.4 арт.209 КК). Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Абвінавачаным паводле справы таксама праходзіць супрацоўнік кампаніі «Трайпл» Аляксандр Арабян.

Нагадаем, старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведамляў, што летам 2015 года бізнэсовец Юры Чыж звярнуўся ў камітэт з заявай аб тым, што «Трайпл» мае праблемы з выплатай падаткаў праз суаўладальніка кампаніі Уладзіміра Япрынцава. Ягоны сын Казбек таксама працаваў у «Трайпл».

А ў сакавіку 2016 года праваахоўныя органы зацікавіліся ўжо Юрыем Чыжом. Да сёння ён утрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ. Падазраецца бізнэсовец ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках