26 красавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гімназіст, што параніў настаўніцу, вучыўся амаль на выдатна

128
Гімназіст, што параніў настаўніцу, вучыўся амаль на выдатна
ФОТА: FUNLIB.RU

Напад на настаўніцу расейскай мовы ў менскай гімназіі №74 стаў нечаканасцю для многіх вучняў.

Справа ў тым, што аднакласнікі і іншыя знаёмыя і блізка не чакалі ад 16-гадовага Д. такога ўчынку.

«Добра яго ведаю і вельмі даўно. Спакойны хлопец. Ніколі не было такога, каб ён выяўляў агрэсію. І ён заўсёды быў ураўнаважаным. Добры вучань, амаль выдатнік. Ворагаў у яго не было, нармальныя меў стасункі з усімі, а асобна, ні з кім не збліжаўся», - расказвае Еўрарадыё аб падазраваным яго аднакласніца.

Вучань гімназіі, які папрасіў прадставіць яго пад псеўданімам К.M., сцвярджае, што Д. вучыўся на дзевяткі і дзесяткі. Праблемы ў яго былі толькі па расейскай мове.

«Здаецца, у чвэрці яму паставілі сем балаў. Праз гэта і мог здарыцца канфлікт», - паведамляе К.M.

Акрамя вучобы Д. займаўся рукапашным боем. Ёсць пэўная інфармацыя, што два гады таму ён займаў першае месца на першынстве Беларусі ў вагавой катэгорыі 55 кг.

«Трэніраваўся ён даўно і заняткі гэтыя не спыняў. Але гэта рукапашны бой, яго трэніроўкі з гэтым выпадкам ніяк не звязаны», - мяркуе аднакласніца Д.

«Ён быў даволі замкнёным чалавекам, нідзе не свяціўся, амаль ніколі пра яго не гаварылі. А з аднакласнікамі былі добрыя стасункі», - кажа аб падазраваным яшчэ адна крыніца з гімназіі №74.

Настаўніца расейскай мовы Валянціна Уладзіміраўна атрымала некалькі удараў вострым прадметам. У тым ліку па шыі. Яе прааперавалі. У аўторак, 24 траўня, лекары вызначылі яе стан як стабільна цяжкі. І дзякуй Богу, што настаўніца выжыла.

Псіхолагі не могуць даць адназначны адказ, што магло падштурхнуць падлетка да жудаснага ўчынку: «Выпадак падлягае комплекснай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспэртызе, што дапаможа разабрацца ў гэтай канкрэтнай сітуацыі, а таксама ў псіхапатычных і, магчыма, псіхапаталагічных радыкалаў», - апелюе да навуковых тэрмінаў вядомы беларускі псіхолаг, доктар медыцынскіх навук Сяргей Ігумнаў.

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках