2 траўня 2024, Чацвер, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталіцы загарэўся інтэрнат МТЗ

З інтэрната ратавальнікі эвакуявалі 30 чалавек.

У Менску праз пажар у інтэрнаце ААТ «Менскі трактарны завод» былі эвакуяваныя 30 чалавек, паведамілі charter97.org у МНС.

Паведамленне аб загаранні ў пакоі на другім паверсе двухпавярховага будынка інтэрната МТЗ паступіла выратавальнікам 24 траўня а 22.25.

Праз 3 хвіліны на месцы былі першыя падраздзялення МНС. Было высветлена, што адбылося загаранне маёмасці на плошчы 4 кв.м у адным з пакояў. У несвядомым стане ў калідоры была выяўлена жанчына.

З апёкамі галавы, шыі, тулава, верхніх канечнасцяў 1-3-й ступені (40% цела) і атручваннем прадуктамі гарэння пацярпелая дастаўлена ў бальніцу. З інтэрната ратавальнікі эвакуіравалі 30 чалавек.

У выніку пашкоджаныя прадметы мэблі, закураны пакой і агульны калідор. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках