2 траўня 2024, Чацвер, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГРУшнік Ерафееў і Аляксандраў напісалі прашэнне аб памілаванні

8
ГРУшнік Ерафееў і Аляксандраў напісалі прашэнне аб памілаванні
ЯЎГЕН ЕРАФЕЕЎ І АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАЎ У СУДЗЕ
ФОТА: EPA

Прашэнне аб памілаванні пададзенае прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку.

Прашэнне аб памілаванні асуджаных у Кіеве расейскіх ГРУшнікаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева пададзенае Пятру Парашэнку, паведаміў адвакат Аляксандрава Валянцін Рыбін.

«Прашэнне аб памілаванні Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава ўжо пададзенае на подпіс прэзідэнту Украіны», - сказаў Рыбін у гутарцы з агенцтвам ТАСС.

Раней адвакаты расейцаў заяўлялі, што прашэнне можа быць пададзена ад імя сваякоў Аляксандрава і Ерафеева. Рыбін жа ўдакладніў, што для падачы прашэння неабавязкова прызнанне абвінавачаным сваёй віны.

Як сказаў Рыбін, такая ж працэдура праходзіць у Расеі з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай. «Гэта люстраная працэдура. Да вечара будзе зразумелы зыход абмену [Ерафеева і Аляксандрава на Саўчанку]», - сказаў ён.

Нагадаем, што яшчэ ўчора, 24 траўня, адвакатка Ерафеева Аксана Сакалоўская заяўляла, што прасіць аб памілаванні асуджаныя ва Украіне расейскія спецназаўцы не будуць.

19 красавіка Галасееўскі суд Кіева прызнаў расейцаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава, якія былі ўзятыя ў палон у 2015 годзе на Данбасе, вінаватымі і прыгаварыў іх да 14 гадоў зняволення.

Суд давёў, што Аляксандраў і Ерафееў былі дзейнымі вайскоўцамі Расеі, калі ў складзе сваёй разведгрупы ГРУ прыбылі на Данбас. Самі абвінавачаныя спачатку пацвердзілі гэтую версію, але потым ад сваіх паказанняў адмовіліся.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках