2 траўня 2024, Чацвер, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары расейскіх вёсак просяць Абаму дапамагчы ім з газам

37
Жыхары расейскіх вёсак просяць Абаму дапамагчы ім з газам

Актывіст з Падмаскоўя патэлефанаваў у амбасаду ЗША і агучыў праблему. Яго не толькі выслухалі, але і запрасілі на прыём.

Жыхар падмаскоўнага горада Ягор’еўск актывіст Валерый Слесараў штурмуе амерыканскае пасольства ў Маскве і просіць Барака Абаму дапамагчы жыхарам некалькіх расейскіх вёсак з газам.

Як паведамляе «МК», больш за дзесяць гадоў ён дамагаецца ад мясцовых уладаў, каб яны забяспечылі газам некалькі буйных вёсак у раёне. большая частка іх жыхароў - нямоглыя пенсіянеры, ветэраны вайны, якія вымушаныя падбіраць паваленыя дрэвы і калоць іх на дровы.

«У горадзе Ягор'еўску дзеецца страшнае бязмежжа. Дастукацца да ўлады немагчыма!» - кажа Слесараў.

Са слоў мужчыны, з году ў год улады абяцаюць правесці газ у вёскі Парыкіна, Владычына, Падраднікава, Дзямідава, Сідараўка і іншыя, але абяцанні застаюцца на паперы.

«Самае страшнае, што дроў у нас проста не купіць, яны не прадаюцца. У раёне ідзе агітацыя за тое, каб куплялі вугаль у брыкетах з завода ў Шатура. Нашы пенсіянеры проста не могуць сабе гэта дазволіць», - распавядае актывіст.

Слесараў патэлефанаваў у амбасаду ЗША і агучыў праблему. Да яго здзіўлення, яго не толькі выслухалі, але і запрасілі на прыём. Жыхары Ягор’еўскага раёна натхніліся, сабралі 531 подпіс за газіфікацыю і чакаюць прызначанай даты.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках