2 траўня 2024, Чацвер, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінспорту: Усе пытанні ў менскім «Дынама» развязвае назіральная рада на чале з Шуневічам

8
Мінспорту: Усе пытанні ў менскім «Дынама» развязвае назіральная рада на чале з Шуневічам

Міністр спорту Аляксандр Шамко распавёў пра тое, хто адказвае за камплектаванне менскага «Дынама» пасля зняцця з пасады Уладзіміра Беражкова.

Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко падчас размовы з журналістамі ў «палаце прадстаўнікоў» адказаў на пытанне, хто займаецца камплектаваннем складу хакейнай каманды «Дынама-Мінск» на новы сезон КХЛ пры адсутнасці спецыяліста на пасадзе генеральнага мэнэджара, паведамляе tut.by.

- Цяпер кантракты на наступны сезон маюць менш за 10 хакеістаў менскага «Дынама», а генеральны мэнэджар дагэтуль не прызначаны. Хто будзе займацца камплектаваннем каманды?

- Гэта не значыць, што сёння каманда без кіравання. У «Дынама» ёсць спецыялісты, якія могуць займацца камплектаваннем. Як чалец назіральнай рады клуба магу сказаць, што ўсе пазіцыі выносяцца на яе разгляд. Старшынём назіральнай рады з'яўляецца міністр МУС Ігар Анатольевіч Шуневіч, але мы калегіяльна абмяркоўваем. І тое, што няма там рулявога або адказнага, гэта не значыць, што сітуацыя без кантролю. Усё пад кантролем, не хвалюйцеся. Фармаванне пула ідзе, мы трымаем руку на пульсе падзей - step by step.

- У адсутнасць генеральнага мэнэджара камплектаваннем складу займаецца галоўны трэнер?

- Я яшчэ раз паўтараю: усімі пытаннямі займаецца назіральная рада. Яна каардынуе ўсе пытанні.

- Вы паводле прыкладу свайго расейскага калегі Віталя Мутко асвойваеце ангельскую мову? Вось выкарыстоўвалі цяпер выраз step by step...

- Калі вы хочаце параўнаць мае веды ў ангельскай мове з Мутко, то, можа, дзесьці вы і маеце рацыю, я гэтага не хаваю.

Нагадаем, што гендырэктар менскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў быў затрыманы ў жніўні 2105 года паводле падазрэння ў крадзяжы грашовых сродкаў. Разам з ім быў затрыманы і топ-мэнэджар клуба Максім Суботкін.

1 лютага Следчы камітэт паведаміў аб завяршэнні расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да Беражкова і Суботкіна, а таксама пра тое, што яны кампенсавалі амаль 3 млрд рублёў шкоды і папрасілі вызваліць іх ад крымінальнай адказнасці.

5 лютага старшыня СК Іван Наскевіч заявіў журналістам, што Беражкоў і Суботкін могуць быць памілаваныя, бо кампенсавалі прычыненую шкоду. Пры гэтым Наскевіч падкрэсліў, што з такім хадайніцтвам Беражкоў і Суботкін звярнуліся да Лукашэнкі.

6 красавіка Уладзімір Беражкоў быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках