2 траўня 2024, Чацвер, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр вядомы менскі бізнэсовец Яўген Дзягцярык

13
Памёр вядомы менскі бізнэсовец Яўген Дзягцярык
Фотa: «Алло, МТС»

Паводле непацверджанай інфармацыі, ён скончыў жыццё самагубствам.

Вядомы бізнэсовец і, як рэгулярна яго характарызавалі свецкія хранікёры - яскравы персанаж у тусовачным Менску, Яўген Дзягцярык скончыў жыццё самагубствам 24 траўня. Што паслужыла прычынай суіцыду, пакуль невядома, піша «Салiдарнасць».

- Я не магу сказаць дакладна, што адбылося - над гэтым працуюць следчыя органы. Але так, Яўгена больш няма. Гэта адбылося ўчора, - распавяла сяброўка бізнэсоўца Аксана Сідорская, дачка экс-прэм'ера Беларусі Сяргея Сідорскага. - У нядзелю ён адзначаў дзень народзінаў, быў у добрым настроі, прымаў віншаванні дома, у горадзе... Мы ўсе ў шоку ад таго, што адбылося. Гэта не падобна на яго. Але, значыць такая была ягоная пастанова.

Як паведаміла суразмоўца, пахаванне Яўгена Дзягцярыка адбудуцца ў чацвер.

Жонка бізнэсоўца Анастасія Лагода з'яўляецца ўласніцай сеткі мультыбрэндавых буцікаў «Кабукi». Па адным з нумароў тэлефонаў крамаў адказалі, што не могуць дапамагчы звязацца з кіраўніцтвам у сувязі з трагічнымі падзеямі. Ад каментароў на іншым канцы провада ўстрымаліся.

У Следчым камітэце высветліць падрабязнасці трагедыі пакуль не ўдалося.

Яўген Дзягцярык акрамя «Кабукi» таксама быў вядомы як уладальнік сталічнай кавярні «Базілік». Ён пачынаў кар'еру токарам на заводзе, затым некалькі гадоў прапрацаваў адміністратарам у філармоніі і арганізатарам канцэртных праграм. Бізнэсам заняўся «для душы», адкрыўшы невялікую кавярню. Захапляўся тэнісам.

- Мы проста атрымліваем задавальненне ад таго, што яна корміць людзей і прыносіць невялікі прыбытак, - распавядаў бізнэсовец некалькі гадоў таму ў інтэрв'ю часопісу «Алё, МТС».

Таксама прадпрымальнік згадваў пра тое, што людзі «ідуць у бізнэс» ад безнадзейнасці.

- Калі б мне, як токару, плацілі дастаткова для нармальнага існавання, застаўся б на заводзе. Выйшаў з працы і забыўся, што там адбылося. Рукі памыў, усё ў цябе добра ў жыцці, і не трэба думаць пра заўтрашні дзень. У бізнэсе так не бывае.

...Чалавек, які займаецца бізнэсам, у яго не бывае выходных, і галава ніколі не адключаецца. Ён увесь час знаходзіцца ў стане напружання, бо бізнэс - гэта тое, ад чаго залежыць ягонае жыццё, ягоны дабрабыт і наогул усё. Кожны чалавек, які сур'ёзна займаецца бізнэсам, расслабляецца вельмі рэдка...

...Кожны мяркуе, што крызіс на ім адбіўся больш, чым на іншых. Пытанне ў тым, якая за гэтым будзе рэакцыя. Адзін вядомы палітык сказаў, што крызіс дазволіць нам ацаніць свае магчымасці. І ён мае рацыю. У стрэсавай сітуацыі чалавек здзяйсняе альбо правільныя, альбо няправільныя ўчынкі. А потым ацэньвае вынік сваіх дзеянняў, вядома калі ён чалавек разумны. Цяпер прыйшоў час рабіць учынкі, праявіць усё сваё мастацтва па выжыванні ў хутказменлівым асяроддзі, а наколькі дасканала кожны валодае гэтым мастацтвам - пакажа час.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках