2 траўня 2024, Чацвер, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Растоўскай вобласці знішчылі 20 тон польскіх яблыкаў

9
У Растоўскай вобласці знішчылі 20 тон польскіх яблыкаў

Яблыкі перавозіліся без адпаведных дакументаў.

Управа Рассельгаснагляду Растоўскай і Валгаградскай абласцей і Рэспублікі Калмыкія падчас супольных акцый з праваахоўнымі органамі затрымала і знішчыла ў Растоўскай вобласці 19,2 тоны польскіх яблыкаў, паведамляе "Радыё Свабода" са спасылкай на прэс-службу ўстановы.

Транспартны сродак, які перавозіў садавінў, быў спынены на 993-м кіламетры аўтамабільнай дарогі М-4 "Дон". Яблыкі перавозіліся без адпаведных дакументаў, пры гэтым у апакавання былі характэрныя прыкметы вытворчасці ў еўрапейскіх краінах і сляды знішчэння маркавання. У часе праверкі было выяўлена, што краіна паходжання яблыкаў - Польшча.

Яблыкі былі знішчаны на палігоне цвёрдых бытавых адкідаў АТ "Чысты горад" у паўночна-заходняй прамысловай зоне Растова-на-Доне.

Яшчэ адна партыя польскай садавіны - ігруш - агульнай вагой звыш 1,5 тоны была затрыманая ў пункце транзіту Караазек на расейска-казахстанскай мяжы. Ігрушы былі набытыя на маскоўскім рынку і перасоўваліся аўтамабільным транспартам у Казахстан.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках