3 траўня 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер нацыянальнай каманды ў веславанні: Мельдоній знайшлі і ў братоў Багдановічаў

3
Трэнер нацыянальнай каманды ў веславанні: Мельдоній знайшлі і ў братоў Багдановічаў

Сляды мельдонія сапраўды выяўленыя ў пяці нашых спартоўцаў.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч пракаментаваў для "Прессбола" інфармацыю французскага выдання Le Monde пра допінг, знойдзены ў крыві яго падапечных.

- Сляды мельдонія сапраўды выяўленыя ў пяці нашых спартоўцаў. Двое з іх - гэта браты Багдановічы. Яшчэ трое - канаіст Максім Пятроў, байдарачнікі Аляксандр Ляпешка і Дзмітрый Сільчанка - не ўваходзяць у алімпійскую каманду. Ніякага «больш цяжкага допінгу», як паведамляецца, у хлопцаў не знойдзена. Пробы былі ўзятыя ў сакавіку Французскім нацыянальным антыдопінгавым агенцтвам. Пры гэтым, наколькі мне вядома, утрыманне мельдонія ва ўсіх тэстах не перавышае нормаў, абумоўленых ВАДА ў вядомым дакуменце, распаўсюджаным усімі СМІ. Тым не менш цяпер вядзецца расследаванне з гэтай нагоды. Французскае агенцтва будзе высвятляць, калі менавіта забаронены цяпер прэпарат трапіў у арганізм беларускіх спартоўцаў - да або пасля 1 студзеня. Кожны выпадак даследуецца асобна.

Плануецца, што вынікі расследавання будуць агучаны ў сярэдзіне чэрвеня Міжнароднай федэрацыяй веславання і ВАДА. Пакуль гэтага не адбылося, сцвярджаць, што Багдановічы не паедуць у Рыа-дэ-Жанейра заўчасна. Хачу заўважыць, што праверцы на допінг падпала ўся наша каманда. Тэсты усёй жаночай каманды і мужчынскай байдаркі-чацвёркі на чале з Раманам Петрушэнкам - абсалютна чыстыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках