3 траўня 2024, Пятніца, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крама» ўпершыню выступіць у Беластоку

«Крама» ўпершыню выступіць у Беластоку
ФОТА: CHARTER97.ORG

У нядзелю гурт «Крама» дасць канцэрт на святкаванні 35-годдзя Беларускага аб'яднання студэнтаў.

29 траўня ў беластоцкім клубе Zmiana Klimatu будзе святкаваць сваё 35-годдзе Беларускае аб'яднанне студэнтаў. Пасля афіцыйнай часткі арганізацыю павіншуе легенда беларускага року - «Крама». Паводле словаў фронтмэна гурта Ігара Варашкевіча, як ні дзіўна, гэта будзе першы выступ «Крамы» ў Беластоку.

«Мы ў прынцыпе бывалі толькі на Басовішчы і больш у нас канцэртаў не было. У Беластоку ў нас ніколі не было канцэрта. Будзе вялікі канцэрт, як звычайна мы граем і старыя і новыя песні: будзе і «Стэфка» і «Слуцкая брама», а таксама песні з новага альбома. Сустрэнемся ў нядзелю», - распавёў Варашкевіч у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках