3 траўня 2024, Пятніца, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі расце незадаволенасць рэжымам Пуціна

9
У Расеі расце незадаволенасць рэжымам Пуціна

Колькасць прыхільнікаў палітычнага курсу РФ скарацілася на 12%, колькасць незадаволеных вырасла да 21%.

За мінулы год расейцы сталі больш песімістычна ацэньваць палітычны курс, падлічыў УЦДГМ. Цяперашні вектар развіцця ўхваляюць 37% рэспандэнтаў, у траўні 2015 года такіх было 49%. Колькасць незадаволены вырасла з 12% да 21%, паведамляе РБК.

У траўні 2016 года спыніўся рост большасці паказчыкаў сацыяльнага самаадчування расейцаў, сведчаць вынікі апытання УЦВГД. Грамадзяне Расеі сталі больш песімістычнымі ў ацэнках палітычнага курсу краіны і пачалі больш крытычна ацэньваць эканамічную сітуацыю.

Калі ў траўні 2015 года паляпшэння якасці жыцця чакалі больш за траціна (35%) рэспандэнтаў, то ў траўні гэтага года такія чаканні падзяляюць толькі 27% удзельнікаў апытання.

Курс развіцця краіны агулам у траўні 2016 года ўхваляюць 37% рэспандэнтаў, незадаволеныя ім 21% апытаных, 39% збольшага згодныя і з тымі, і з іншымі меркаваннямі.

У траўні мінулага года палітычны курс ухвалялі 49% апытаных, а незадаволеных было ўсяго 12%. Пытанне ў абодвух выпадках фармулявалася так: «Наколькі вы згодныя ці не згодныя з тым, што справы ў краіне ідуць у правільным кірунку?».

Адначасова за год вырасла і колькасць тых, хто ўважае за дрэнную існую палітычную абстаноўку - з 14% да 21%. Станоўча яе ацэньваюць 22% рэспандэнтаў, у той час як год таму такога пункта гледжання прытрымліваўся 31%.

Агулам амаль палову апытаных (48%) задавальняе іх жыццё. Год таму станоўча на гэтае пытанне адказвалі больш за палову (52%). Колькасць тых, каго іх жыццё зусім не задавальняе, за год вырасла з 21% да 25%. З траўня мінулага года захаваўся адсотак рэспандэнтаў, хто задаволены сваім жыццём збольшага - 25% апытаных.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках