3 траўня 2024, Пятніца, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні памёр украінскі арцыбіскуп Пятро Мальчук

2

Арцыбіскуп Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі прыехаў у Гародню на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс, які праходзіў у абласным цэнтры 24-26 траўня.

У Гародні ў ноч з 26 на 27 траўня памёр ардынарый Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі арцыбіскуп Пятро Мальчук - адзін з удзельнікаў беларускага Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса, які праходзіў у абласным цэнтры 24-26 траўня.

Як паведамляе БелаПАН, кангрэс уключаў канферэнцыі, адарацыі, набажэнствы, канцэрты, у ім бралі ўдзел каталіцкія святары і біскупы з Беларусі і іншых краін.

ФОТА: APOSTOL-IOANN.RU

Арцыбіскупа Пятра Мальчука знайшлі ў пакоі мёртвым. Прычына смерці пакуль не вядомая - магчыма, у іерарха былі праблемы з сэрцам, інфармуе каталіцкі сайт credo-ua.org. Пра дату пахавання не паведамляецца.

Пятро Мальчук нарадзіўся 17 ліпеня 1965 года ва Украіне. Пасля заканчэння сярэдняй школы і праходжання воінскай службы ў 1986 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія). У 1989 годзе ўступіў у ордэн братоў меншых (францысканцаў). У 1992 годзе быў пасвечаны ў святары, затым вучыўся ў Рыме ў Папскім універсітэце Antonianum. Атрымаў ступень доктара тэалогіі.

У 2011 годзе папа Бэнэдыкт XVI прызначыў Пятра Мальчука OFM ардынарыем Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі з тытулам архіепіскапа ad personam.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках