3 траўня 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканоміка ЗША паказала найлепшыя вынікі за трохгадовы перыяд

7
Эканоміка ЗША паказала найлепшыя вынікі за трохгадовы перыяд

ВУП ЗША за першы квартал 2016 года вырас на 0,8%. Рост выявіўся амаль удвая вышэйшым за першапачатковыя прагнозы Мінгандлю.

За студзень-сакавік 2016 года амерыканская эканоміка вырасла ў гадавым вылічэнні на 0,8%, паказваюць звесткі амерыканскага ўрада. Гэта даволі высокі паказчык: раней Міністэрства гандлю ЗША папярэдне паведамляла пра 0,5% росту ў першым квартале. Перагляд паказчыка міністэрства патлумачыла тым, што падзенне прыватных інвестыцый у таварныя запасы выявілася значна слабейшым, чым меркавалася раней, паведамляе РБК.

Кансенсус-прагноз аналітыкаў, сабраны агенцтвам Reuters, казаў пра спадзяванні росту на ўзроўні 0,9%. Больш дакладнымі былі экспэрты дацкага Saxo Bank, які прадказаў перагляд да 0,8% росту. Акрамя таго, гэта значна лепш чым у першым квартала 2015 года, калі рост ВУП склаў 0,6%.

Пачатак года традыцыйна ўважаецца за перыяд зацішша ў эканоміцы ЗША. Пасля распродажаў на Дзень падзякі і Каляды ў лістападзе-снежні, зімой эканамічнае развіццё і гандаль замірае. У апошнія некалькі гадоў да гэтага дадаецца яшчэ пагодны фактар: моцныя замаразкі ў студзені-лютым. Тым самым, гэты пачатак года стаў для амерыканскай эканомікі самым удалым з 2013 года (тады ў першым квартале ВУП краіны вырас на 2,4%, у 2014 жа годзе паказчык упаў на 2,9%).

Агулам, перагляд паказчыка ў бок павышэння не стаў нечаканасцю для аналітыкаў. Так, валютны экспэрт выдання DailyFX Ілля Співак папярэдзіў, што ўпэўнены рост амерыканскай эканомікі адмоўна адаб'ецца на коштах золата і нафты. Тлумачыцца гэта тым, што пазітыўнае макраэканамічнае асяроддзе ў Штатах прывядзе да росту курсу даляра і, адпаведна, падзення коштаў сыравіны і металу.

Акрамя таго, моцныя паказчыкі амерыканскай эканомікі ўзмацняюць магчымасць далейшага павышэння адсоткавай стаўкі ФРС ЗША. Чакаецца, што сёння ўвечары кіраўнік Федрэзерву Джанэт Елен зверне ўвагу на гэты паказчык у сваёй прамове ў Гарвардскім універсітэце. Да сёння імавернасць таго, што сваю стаўку ФРС павысіць ужо ў чэрвені, Reuters ацэньвае ў 26%, а чыкагская CME Group - ужо ў 38%. Павышэнне стаўкі таксама прывядзе да росту курсу даляра, папярэджвае CNN.

З пачатку дня курс еўра ў дачыненні да даляра ЗША страціў ужо 0,3%, пасля абвяшчэння звестак аб амерыканскай эканоміцы падзенне еўрапейскай валюты ўзмацнілася. Да 16:00 мск даляр таргуецца на ўзроўні 1,11 за еўра. Кошт барэля Brent за гэтыя паўгадзіны знізіўся з $49,1 да $48,7.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках