26 красавiка 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску за «сувязі ў КДБ» затрымалі махляроў

6
У Менску за «сувязі ў КДБ» затрымалі махляроў

У Беларусі затрымалі буйных махляроў, якія сцвярджалі, што маюць сувязі ў КДБ, Следчым камітэце і іншых дзяржструктурах.

Зламыснікі, якімі білі грамадзяне Арменіі, Швецыі і Беларусі, прапаноўвалі з дапамогай сваіх кантактаў развязаць розныя праблемы. Іх затрымалі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі.

Як піша sb.by, у красавіку былі затрыманыя армянін і швед, які аказаўся грамадзянінам Афганістана, што да пачатку 2000-х жыў у якасці ўцекача ў нашай краіне (праўда, пад іншым прозвішчам). У аднаго з беларусаў за развязанне яго праблем яны запатрабавалі 1,5 млн даляраў. 335 тысяч даляраў яны паспелі атрымаць! Больш за тое, яшчэ $150 тысяч узялі ювелірнымі вырабамі.

У траўні КДБ затрымаў махляра-беларуса. Ён выконваў ролю «пасярэдніка» паміж намеснікам кіраўніка адной менскай фірмы і чыноўнікамі з адміністрацыі аднаго са сталічных раёнаў, а таксама Менгарвыканкама. За дапамогу ў атрыманні дазволу на праектаванне і будаўніцтва дома запатрабаваў 20 500 даляраў. Аднак першая «рата» стала для зламысніка апошняй.

Адзначаецца, што замежнікі і беларус знаёмыя не былі. Аб'ядноўвае ж іх аналагічная схема злачынстваў. Ім пагражаюць працяглыя тэрміны зняволення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках