27 красавiка 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонскія вайскоўцы выпрабавалі гусенічнага робата

1

У рамках вучэнняў Kevadtorm у Эстоніі прайшлі паспяховыя выпрабаванні робата на гусенічным хаду.

Платформа THeMIS прызначана для транспарціроўкі грузаў: традыцыйна для гэтага выкарыстоўваецца больш буйная тэхніка, альбо нагрузку на сябе бяруць жаўнеры. Гусенічны робат можа развіваць хуткасць да 35 км/г і з грузам да 750 кг. Маса самага робата ў залежнасці ад мадыфікацыі складае ад 750 да 850 кг, піша Onliner.

THeMIS здольна аўтаномна перасоўвацца да 10 гадзін. Забеспячэнне энэргіяй адбываецца за кошт дызельнага рухавіка, падлучанага да генератара. Асноўныя вузлы зачыняюцца лёгкай бранёй. Робат можа працаваць у трох рэжымах: дыстанцыйнае кіраванне, прытрымліванне за байцом і аўтаномны.

Прадстаўлены раней у гэтым годзе THeMIS з'яўляецца не толькі «мулам», але таксама можа атрымаць у якасці інструмента маніпулятар для даследавання падазроных прадметаў і размінавання, баявы модуль, блок медыцынскай эвакуацыі і гэтак далей.

Нагадаем, падобныя сістэмы распрацоўваюцца ў Расеі і ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках