Пуцін пагражае Румыніі: Яны пакуль не ведаюць, што такое быць пад прыцэлам
47- 28.05.2016, 12:59
- 9,011
Расея прыме меры ў адказ на размяшчэнне элементаў супрацьракетнай абароны (СРА) ЗША ў Румыніі.
Пра гэта заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.
«Мы будзем вымушаныя цяпер адпаведным чынам адрэагаваць. І калі ўчора яшчэ тыя часткі тэрыторыі Румыніі, якія проста не ведалі, што такое быць пад прыцэлам, сёння ж давядзецца нам правесці пэўныя дзеянні, якія будуць забяспечваць нашу бяспеку», - сказаў ён.
Пуцін адзначыў, што ў Румыніі размяшчаюцца ракеты далёкасцю 500 км, а праз некалькі гадоў гэта будуць ракеты далёкасцю 1 тыс. км.
«Мы нават ведаем тэрмін, калі гэтыя ракеты будуць пастаўлены на ўзбраенне. Але як жа гэта нам не пагражае? Яшчэ як пагражае нашым ядзерным сілам. Але горш іншае: горш тое, што ў гэтыя кампактныя ўстаноўкі могуць быць пагружаныя ўдарныя комплексы, ударныя ракеты прама цяпер, а гэта далёкасць 2 тыс. 400 км», - заявіў ён.