Стась: Мабыць, прызнаю, што ў журналістаў нялёгкая прафесія
5- 28.05.2016, 16:59
- 9,054
Нападнік нацыянальнай каманды Беларусі Андрэй Стась выказаўся пра канфлікт з журналістам падчас чэмпіянату свету-2016.
Пра гэта паведамляе "Прессбол".
"Калі шчыра, гэтая тэма мне зусім не цікавая. Хоча - няхай скардзіцца. Але калі беларускі журналіст скардзіцца на беларускіх хакеістаў і потым яшчэ хоча інтэрв'ю...
Было вельмі прыемна, што старшыня федэрацыі Ігар Рачкоўскі зразумеў і здолеў мяне зразумець.
Прадставіць сябе на месцы таго журналіста? Вельмі слаба сабе гэта ўяўляю. Але, мабыць, прызнаю, што ў вас нялёгкая прафесія", - сказаў Стась.