Аляксей Угараў перайшоў у «Амур»
- 28.05.2016, 19:13
- 11,462
Беларускі нападнік Аляксей Угараў падпісаў кантракт з «Амурам». Пагадненне разлічанае на адзін год.
Сёлета Угараў выступаў у складзе «Адмірала». Нападнік набраў 12 (5+7) балаў у 27 матчах рэгулярнага чэмпіянату, а таксама правёў 3 гульні ў плэй-оф Кубка Гагарына, паведамляе «Прессбол».