3 траўня 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі прыняў у Ватыкане дзяцей мігрантаў

Папа Рымскі прыняў у Ватыкане дзяцей мігрантаў
ФОТА: AFP

Папа Францішак прыняў групу з 400 дзяцей мігрантаў, многія з якіх былі выратаваныя з лодак у Міжземным моры.

На гэтым тыдні, з прычыны паляпшэння ўмоваў надвор'я, па водах Міжземнага мора да Італіі зноў пачалі дабірацца лодкі з мігрантамі. Але многія праз хвалі і дрэнную якасць судоў так і не бачаць берагу, піша euronews.com.

На пытанне «з залы» пра выратавальную камізэльку, якую Папа Францішак трымаў у руках, ён апавёў гісторыю выратавальніка-добраахвотніка, які прынёс яму гэтую камізэльку:

«Ён сказаў: святы айцец, я не змог нічога зрабіць, у камізэльцы была маленькая дзяўчынка, але я не змог яе выратаваць з марскіх хваляў, у мяне ў руках засталася толькі гэтая камізэлька. Так што гэта камізэлька маленькай дзяўчынкі, якая загінула ў моры», – сказаў Папа Францішак.

За мінулы тыдзень да берагоў Італіі дабраліся блізу 14 000 мігрантаў. Але толькі за апошнія некалькі дзён прынамсі тры лодкі не даплылі да берагу. На адной з іх, у пятніцу, загінулі 45 чалавек.

Паводле словаў ратавальнікаў з выспы Сіцылія, куды дабіраецца большасць бежанцаў, сярод тых, хто прыбывае ў старых лодках сёлета значна больш дзяцей. Многіх з іх ратавальнікі знаходзяць ужо без бацькоў, як у выпадку з дзевяцімесячнай нігерыйскай дзяўчынкай, выратаванай тры дні таму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках