3 траўня 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Еўрапарламенту засумняваўся ў скасаванні візавага рэжыму для Турцыі

6
Кіраўнік Еўрапарламенту засумняваўся ў скасаванні візавага рэжыму для Турцыі
Фота: Марцін Шульц

Марцін Шульц заявіў, што Еўразвяз чакае ад Турцыі ўнясення змяненняў у антытэрарыстычнае заканадаўства.

У адваротным выпадку магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму для грамадзянаў Турцыі выклікае ў палітыка сумнеў, паведамляе РБК.

«Дыскусіі ў парламенце Турцыі наконт унясення змяненняў у адпаведныя законы варта пачынаць неадкладна. Калі гэтага не адбудзецца, еўрапейскія інстытуты не змогуць больш прытрымлівацца заяўленых тэрмінаў. У гэтым выпадку я не ўяўляю, як можна будзе ў кастрычніку ўводзіць бязвізавы рэжым для грамадзянаў Турцыі», – заявіў кіраўнік Еўрапарламенту Марцін Шульц.

Кіраўнік Еўрапарламенту таксама пракаментаваў заявы ўладаў Турцыі пра тое, што Анкара можа скасаваць пагадненне пра ўцекачоў з ЕЗ. Паводле словаў Шульца, пагрозы не з'яўляюцца «адэкватным палітычным метадам», а падобныя выказванні турэцкіх уладаў не толькі «не падзейнічаюць на еўрапейцаў», але і выклічуць супрацьлеглы эфект.

Нагадаем, на пачатку траўня Еўракамісія прапанавала Еўрапарламенту і Радзе ЕЗ адмяніць візавы рэжым з Турцыяй. Гэты крок абмяркоўваўся ў рамках дамовы Брусэля і Анкары наконт урэгулявання міграцыйнага крызісу. Для скасавання візавых абмежаванняў улады Турцыі павінны да канца чэрвеня выканаць астатнія пяць з 72 пунктаў «дарожнай мапы».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках