26 красавiка 2024, Пятніца, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адбылося 15-тысячнае шэсце ў гонар свята Божага Цела

18

Людзі ў цывільным здымалі вернікаў на відэа і пагражалі затрыманнямі.

У нядзелю, 29 траўня, у Менску адбылося масавае вулічнае шэсце, арганізаванае Каталіцкім касцёлам у Беларусі.

Вулічная працэсія, якая традыцыйна адбываецца ў апошнія дні траўня, была прымеркаваная да свята Божага Цела і Крыві Хрыста. Паводле традыцыі, вернікі прайшлі цэнтральнымі вуліцамі Менска з абразамі, харугвамі, малітвамі і духоўным спевам, паведамляе «Радыё Свабода».

У гэтым годзе працэсія прайшла, як і ў мінулыя гады: людзі ішлі тратуарамі ад касцёла Святога Роха на Залатой Горцы да Кафедральнага касцёла на плошчы Свабоды. Падчас працэсіі адбыліся таксама прыпынкі на малітвы пры алтарах, усталяваных на плошчы Перамогі і Кастрычніцкай плошчы.

Удзельнічалі ў працэсіі некалькі дзясяткаў святароў, беларускія біскупы, а таксама каля пятнаццаці тысячаў вернікаў.

Цягам усёй хады працэсіі ўдзельнікаў вулічнай акцыі суправаджалі супрацоўнікі сілавых структураў.

Яны не толькі ахоўвалі дарожны рух, але таксама здымалі на відэа ўдзельнікаў шэсця. Вернікам, якія абураліся такімі дзеяннямі, пагражалі затрыманнем.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках