26 красавiка 2024, Пятніца, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці нападу на сястру Васіля Быкава

8

Валянціна Быкава знаходзіцца ў стане стрэсу, у яе пералом правай рукі і трох рэбраў.

89-гадовая сястра пісьменніка знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні Ушацкага раённага шпіталю. Да яе не пускаюць пабочных асоб, а найбліжэйшыя сваякі - сыны Васіля Быкава - жывуць адзін у Менску, другі ў Гародні.

Даглядае Валянціну Быкаву ейная суседка, Таццяна. Яна медык, і ёй выпала патрапіць да Валянціны Быкавай у рэанімацыю.

«Цётка Валя мяне пазнала, але яна ў стане моцнага стрэсу. Натуральна, яна вельмі спалохалася і перанесла велізарны боль! У яе зламаная правая рука і тры рабрыны з левага боку, вельмі шмат гематом, усё сіняе. У лякарню прыходзілі работнікі Ушацкага райвыканкама. Усе лекары адчуваюць адказнасць, стараюцца. Кажуць, што ўсе патрэбныя медыкаменты яны маюць, і яны імкнуцца падтрымаць Валянціну Уладзіміраўну - збіралі ўчора медычную нараду, ёй рэгулярна ставяць кропельніцы... Пакуль яна ў рэанімацыі, ніякія асабістыя рэчы ёй не патрэбныя. Есць яна вельмі мала - крыху ёгурту, трохі кашы. Адчуваецца, што стрэс у яе быў вельмі вялікі, яна вельмі хвалюецца, нэрвуецца», - распавяла Таццяна «Радыё Свабода».

Суседка кажа, што пасля нападу раніцай 27 траўня Валянціна Быкава яшчэ здолела сама выклікаць хуткую дапамогу. Нападніка яна не бачыла: пачуўшы нейкі шоргат у бакоўцы дома, дзе ў яе захоўваецца бульба, яна выйшла паглядзець з ліхтарыкам... Нападнік накінуўся ззаду, заціснуў ёй рот, каб не крычала, заламаў руку, некалькі разоў выцяў.

Забраўшы жанчыну ў шпіталь, хуткая дапамога перадала звесткі аб нападзе ў міліцыю. Са слоў суседкі, у доме ўсё засталося некранутым: відавочна, нападнік уцёк, да рабавання не дайшло.

Як праводзіцца следства аб гэтым факце, даведацца не выпала: тэлефон мясцовага інспектара Ушацкага РАУС Аляксея Барадулькі не адказвае. А ў афіцыйную міліцэйскую зборку аб Віцебскай вобласці гэта здарэнне не трапіла.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках