26 красавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутат» параіў беларусам звыкаць да росту тарыфаў на камунальныя паслугі

29
«Дэпутат» параіў беларусам звыкаць да росту тарыфаў на камунальныя паслугі
ФОТА: TUT.BY

На думку «дэпутата» «палаткі», тарыфы ўжо даўно трэба было падвысіць.

Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ заявіў старшыня сталай камісіі ў эканамічнай палітыцы «палаты прадстаўнікоў» Віктар Валюшыцкі, перадае «Еўрарадыё».

Паводле ягоных слоў, у рамках парламенцкай камісіі яшчэ тры гады таму абмяркоўвалася тэма перакрыжаванага субсідавання. На думку Валюшыцкага, для развязання гэтай задачы парламентарыі былі гатовыя яшчэ тады, але развязанне гэтай задачы загразла ў абмеркаваннях. Калі б яе пачалі развязваць тры гады таму, упэўнены «дэпутат», гэта выклікала б менш балючыя наступствы.

«Тое, што сёння за энэргарэсурсы і камунальныя рэсурсы плацяць згодна з іх выдаткамі і ў Еўропе, і ў краінах былога Савецкага Саюза (як бы ні было гэта непапулярна), мы паволі павінны да гэтага звыкаць», - заявіў Валюшыцкі.

Гэтую пастанову ён назваў складанай, бо на рэальным сектары эканомікі ляжыць досыць вялікая нагрузка энэргетычных і камунальным выдаткаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках