27 красавiка 2024, Субота, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў фрыстайле: Так, мая кватэра арыштаваная

10
Трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў фрыстайле: Так, мая кватэра арыштаваная
ФОТА: NN.BY

Пацвярджаецца інфармацыя аб арышце кватэр у «доме Чыжа».

Галоўны трэнер каманды Беларусі ў фрыстайле Мікалай Казека, чые вучні ў розныя гады заваявалі шэсць медалёў (з іх тры золата) на зімовых Алімпіядах, пракаментаваў інфармацыю аб арышце Камітэтам дзяржбяспекі кватэр у «доме Чыжа», які размешчаны каля Траецкага прадмесця.

Кватэры былі арыштаваныя падчас расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да бізнэсоўца Юрыя Чыжа і яго кампаніі «Трайпл». Пастанова аб арышце актываў была вынесена 28 сакавіка 2016 года.

- Ну так, кватэра пад арыштам знаходзіцца, - пацвярджае карэспандэнту tut.by Мікалай Казека. - Напісаў следчаму заяву, каб знялі яе з-пад арышту. Даведаўся пра гэта зусім нядаўна.

- Адказу яшчэ не было?

- Так толькі перад травеньскімі святамі напісаў. І яшчэ хачу ўдакладніць, што не зусім дакладна ў «Нашай Нiве» выкладзеная сітуацыя.

- У чым недакладнасці?

- Па-першае, кватэра ўжо перададзена ў маю ўласнасць, яна цяпер не ўласнасць «Трайпла». Па-другое, указаны няправільны кошт.

Аднак праблема не ў кошце, а ў маёмасцi. За частку кватэры я яшчэ не разлічыўся. У мяне дамова з «Трайплам», на яго рахунак перавожу грошы, выплачваю суму ў растэрміноўку.

- Вы наогул моцна былі здзіўлены, калі даведаліся, што на кватэру накладзены арышт? Або пасля затрымання Юрыя Чыжа меркавалі, што такое можа здарыцца?

- Прызнацца, быў здзіўлены, хаця кватэра і перададзена мне ва ўласнасць з абцяжараннямі. Але яна ж па ўсіх правілах зарэгістраваная у БРТІ. З іншага боку, наколькі мне вядома, там не толькі з маёй кватэрай такая сітуацыя ўзнікла.

***

Раней паведамлялася, што ў доме заставаліся не прададзеныя 27 кватэр - ад аднапакаёвых плошчай 55 квадратных метраў да вялікіх апартаментаў 300 «квадратаў». Доўгі час жыллё прадавалася па 3 тысячы даляраў за квадратны метр. Але калі праз крызіс кошты на нерухомасць абрынуліся, «Трайпл» знізіў кошт на тыя кватэры, што засталіся, да 2 тысяч.

Некаторыя з кватэр у доме «Ля Траецкага» Юры Чыж падарыў алімпійскім чэмпіёнам Сочы-2014 - фрыстайлістам Антону Кушніру, Але Цупер і біятланістцы Дар'і Домрачавай.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках