6 траўня 2024, панядзелак, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшыя беларускія банкі страчваюць даходы

6
Найбуйнейшыя беларускія банкі страчваюць даходы

Найбольш імкліва скарачаецца прыбытак дзяржаўных банкаў.

Банк з іранскім капіталам «ТК Банк», у дачыненні да якога на мінулым тыдні Нацбанк ізноў прадоўжыў забарону на правядзенне некаторых аперацый, заняў, аднак, першае месца паводле чыстага прыбытку ў банкаўскай сістэме Беларусі паводле вынікаў першага квартала 2016 года.

Нягледзячы на дзеянне ліцэнзійных абмежаванняў (забарона на прыцягненне дэпазітаў ад фізічных і юрыдычных асоб, выдачу каштоўных папер і эмітаванне банкаўскіх картак), за год чысты прыбытак «ТК Банк» вырас у 8,3 раза.

Паводле гэтага паказчыку «ТК Банк» апярэдзіў беларускія дзяржбанкі, «дочкі» расейскіх устаноў і «Прыёрбанк», піша «Заўтра тваёй краіны».

Сярод банкаў-лідараў у дынаміцы росту чыстага прыбытку - «РРБ-Банк», «БТА-Банк» (рост у 16,2 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), «Парытэтбанк» (у 8,5 раза).

З першай дзясятцы нядрэнную дынаміку прадэманстравалі таксама «МТБанк», «Ідэя Банк» і «Альфа-Банк», у якіх сума чыстага прыбытку за год вырасла, адпаведна, у 6 разоў, 3 разы і 2,8 раза.

У дзяржбанкаў, якія паводле актываў займаюць ільвіную дзель на банкаўскім рынку, прыбытак падаў.

Чысты прыбытак «Беларусбанка», які апусціўся на 7 месца, скараціўся ў 4,3 раза. «Белаграпрамбанк» страціў у даходах у 4 разы і выбыў з першай дзясяткі самых прыбытковых банкаў краіны. У яго паводле вынікаў 1 квартала 2016 года толькі 12-е месца.

Адзначым прыкметнае скарачэнне прыбытковасці яшчэ ў двух валаўтваральных банкаў краіны - «БПС-Сбербанка» і «Белінвестабанка».

За год чысты прыбытак у першага з іх скараціўся ў 4,6 раза, «БПС-Сбербанк» заняў паводле гэтага паказчыку 20 месца. На 21-м месцы апынуўся «Белінвестбанк», чый чысты прыбытак абрынуўся ў першым квартале 2016 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў 6,5 раза.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках