6 траўня 2024, панядзелак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

225 гадоў таму была прынятая канстытуцыя Рэчы Паспалітай

15
225 гадоў таму была прынятая канстытуцыя Рэчы Паспалітай

Канстытуцыя 3 траўня стала першай прынятай у Еўропе і другой, пасля ЗША, у свеце.

Сёння святкуецца 225-годдзе з дня прыняцця знакамітай Канстытуцыі Рэчы Паспалітай - дзяржавы, спадкаемцамі якой з’яўляюцца Польшча, Літва, Беларусь. Канстытуцыя 1791 гады - гэта дакумент, які называюць другой канстытуцыяй ў свеце, пасля амерыканскай, і першай - у Еўропе.

«Пакуль беларусы з размахам рыхтуюцца адсвяткаваць 9 траўня, палякі і літоўцы ўспамінаюць іншую, не менш важную падзея», - піша «Салiдарнасць».

Паводле традыцыі 3 траўня ў Польшчы - выходны дзень. Ва ўсёй краіне праходзяць маляўнічыя парады і ўрачыстыя цырымоніі, а прадстаўнікі іншых краін - напрыклад, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры - дасылаюць віншаванні і кажуць пра тое, што польска-амерыканскія стасункі "маюць глыбокія карані і дасягаюць часоў абвяшчэння ЗША сваёй незалежнасці".

У Літве ў аўторак таксама адзначаюць святочную дату. Звычайна ў гэты дзень парламент краіны праводзіць урачыстае пасяджэнне, а экспэрты і простыя грамадзяне шмат кажуць пра ролю літоўцаў у еўрапейскай гісторыі.

- На нашыя краіны часта глядзяць як на частку Еўропы са слабымі дэмакратычнымі традыцыямі. Канстытуцыя 3 траўня ўвесь час нагадвае, што ідэі прававой дзяржавы і садружнасці народаў тут выказаныя раней за іншых, - неяк падкрэсліў у сваёй прамове літоўскі прэзідэнт Валдас Адамкус.

Магчыма, калі мы пачнём трохі больш шанаваць нашае еўрапейскае мінулае, з'явіцца больш шанцаў і на еўрапейскую будучыню.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках