6 траўня 2024, панядзелак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына прапануе ЕЗ стварыць адзінае войска

2
Нямеччына прапануе ЕЗ стварыць адзінае войска
Фота: PA

Нямеччына мае намер заклікаць краіны Еўразвязу пачаць працу ў стварэнні адзінага еўрапейскага войска.

Аб гэтым піша Financial Times (пераклад - «Беларускі партызан»).

Паводле інфармацыі выдання, афіцыйная прапанова ў гэтым пытанні паступіць ад урада ФРГ ужо ў ліпені. Яна будзе ўключаць планы ў стварэнні адзінага еўрапейскага генштаба для каардынацыі дзеянняў ВР, рады міністраў абароны краін ЕЗ, а таксама сумеснай вытворчасці і выкарыстання вайсковай тэхнікі. Акрамя таго, Бэрлін прапануе ўмацаваць супрацоўніцтва ў галіне кібербяспекі.

Многія еўрапейскія краіны скептычна ставяцца да ідэі інтэграцыі ўзброеных сіл і ўважаюць яе прэрагатывай NATO. Аднак, калі Нямеччыне ўдасца пераканаць ЕЗ у неабходнасці яе прапаноў, то гэта стане важным крокам на шляху ўмацавання вайсковага патэнцыялу блока, заключае FT.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках