7 траўня 2024, aўторак, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е ў Паўночным паўшар'і ўжо год б'е рэкорды цяпла

2
Надвор'е ў Паўночным паўшар'і ўжо год б'е рэкорды цяпла

Красавік 2016 года стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Паўночным паўшар'і Зямлі.

Такім чынам, роўна год - з траўня 2015 г. - тут рэгіструюцца абсалютныя максімумы сярэдняй за месяц тэмпературы паветра.

«Такога ў метэаралагічным летапісе ніколі яшчэ не было», - паведамілі tut.by у Гідраметцэнтры РФ.

Паводле звестак метэаслужбы, як і ў папярэднія месяцы, самыя буйныя анамаліі сярэдняй тэмпературы зарэгістраваныя ў Арктыцы - у Карскім і Баранцавым морах, на Новай Зямлі і Ямале - да плюс 8 градусаў цяпла і больш, а таксама на захадзе Грэнландыі і на Алясцы - да плюс 6 градусаў і больш. Тут неаднаразова рэгістраваліся новыя максімумы тэмпературы паветра, у тым ліку і месячныя.

Анамаліі больш плюс 2-4 градусаў характэрныя для большай часткі Еўразіі і ціхаакіянскага ўзбярэжжа Канады і ЗША.

На поўдні Індыі слупкі тэрмометраў ушчыльную падышлі да адзнакі плюс 50, што зусім нехарактэрна для гэтай пары года і назіраецца, як правіла, на месяц пазней. У Паўднёва-Усходняй Азіі мінулы красавік - самы гарачы з 1950 года.

У той жа час ёсць раёны, дзе ў красавіку было халадней, чым звычайна. Гэта ўсход Канады, паўночныя шыроты Атлантычнага акіяна і цэнтральная частка Ціхага акіяна, што таксама мае месца ўжо не першы месяц.

У Беларусі з пачатку года надвор'е таксама дэманструе тэмпературныя рэкорды. Калі ў студзені яна яшчэ была блізкая да кліматычнай нормы, то люты выдаўся анамальна цёплым. Сярэдняя тэмпература паветра склала ад 0° на паўночным усходзе да + 3° на паўднёвым захадзе, што на 6-8° вышэй за кліматычную норму. Такім і больш цёплым люты бывае ў рэспубліцы прыкладна адзін раз у 18 гадоў. У сакавіку тэмпература таксама была на 3-4° вышэй за кліматычную норму, паведамляе Гідраметцэнтр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках