7 траўня 2024, aўторак, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску адбудзецца прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага

У Пінску адбудзецца прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага
Рышард Капусцінскі
Фота: Agencja Gazeta

7 мая пройдзе прэзентацыя беларускага пераклада кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка».

Прэзентацыя адбудзецца з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука ў Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы (Пінск, вуліца Горкага 15). Уваход — вольны. Пачатак а 18.30

Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, паведамляе «Наша Нiва».

Народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі — легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце. Час, апісаны ў гэтай кнізе, – пераломны для асэнсавання свайго шляху і уласнага месца ў жыцці чалавецтва. Кніга пра крывавыя рэвалюцыі, выпадковыя перамогі і паразы, расавы антаганізм, голад, эпідэміі, карупцыю, галечу. І пра невымоўную прагу жыцця.

Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках