7 траўня 2024, aўторак, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле апазіцыя сабрала амаль два мільёны подпісаў для адстаўкі прэзідэнта

8

Апазіцыя ў Венесуэле дамагаецца правядзення рэферэндуму аб адхіленні ад улады прэзідэнта Нікаласа Мадура.

Апазіцыя ў Венесуэле перадала мясцовай Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) 1,85 мільёна подпісаў для правядзення рэферэндуму, у выніку якога можа быць прынятая пастанова аб імпічменце прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура. Пра гэта паведаміла кааліцыя апазіцыйных партый Блок дэмакратычнага адзінства (БДА), піша «Нямецкая хваля».

Пададзеныя апазіцыяй скрынкі з подпісамі
ФОТА: DPA

Паводле падлікаў, гэта колькасць подпісаў больш чым у дзевяць разоў перавышае неабходную для таго, каб ініцыяваць працэс арганізацыі рэферэндуму. Выканаўчы сакратар БДА Хесус Тарэальба паведаміў у сетцы мікраблогаў Twitter, што 80 скрыняў з падпісанымі зваротамі дастаўленыя ў ЦВК.

Каб пазбегнуць сутыкненняў з прыхільнікамі ўрада, дакументы былі перададзеныя супрацоўнікам камісіі ў начны час.

«Першы крок на шляху да адстаўкі прэзідэнта»

«Мы знаходзімся толькі ў пачатку шляху, які скончыцца рэферэндумам аб адстаўцы і абраннем урада нацыянальнага адзінства», - заявіў сакратар кааліцыі.

Адзін з галоўных паплечнікаў Мадура - дэпутат Нацыянальнай асамблеі Дзіасдада Кабеё заявіў у адказ на дзеянні апазіцыі: «Мы іх не баімся. Праверым усе подпісы, адзін за другім».

На першым этапе для склікання рэферэндуму неабходныя блізу 195 тысяч подпісаў грамадзян, а на другім - блізу 4 мільёнаў.

У студзені ўрад Венесуэлы ў сувязі з падзеннем коштаў нафты і імклівай інфляцыяй увёў у краіне надзвычайнае эканамічнае становішча. Таксама дзейнічае сістэма рацыянавання прадуктаў: на падставе апошніх лічбаў у нумары пасведчання асобы вызначаецца пытанне аб тым, у якой менавіта краме і ў які дзень тыдня грамадзяне маюць права набыць асноўныя прадукты харчавання.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках