3 траўня 2024, Пятніца, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў «Усебеларускі народны сход» на 22 чэрвеня

84
Лукашэнка прызначыў «Усебеларускі народны сход» на 22 чэрвеня
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Да ўдзелу ва «ўсенародным адабрамс» плануецца прыцягнуць 2,5 тысячы чалавек.

Пяты «Усебеларускі народны сход» пройдзе 22-23 чэрвеня. Указ аб скліканні сходу ў гэтыя дні дыктатар падпісаў 3 траўня, паведаміў БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі «праграмы» сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях аналагічнай «праграмы» на 2016-2020 гады.

Колькасць удзельнікаў сходу складзе 2,5 тысяч чалавек. Указ таксама вызначае арганізацыйныя мерапрыемствы ў падрыхтоўцы і правядзенні сходу.

Раней «сход» заўсёды праводзіўся незадоўга да прэзідэнцкіх «выбараў». Мінулы год стаў выключэннем: «выбары» адбыліся 11 кастрычніка, але «Усебеларускі народны сход» так і не правялі. У гэтым годзе ён пройдзе праз два тыдні пасля меркаванай даты старту «парламенцкай» выбарчай кампаніі (7 чэрвеня). Самі парламенцкія «выбары» прызначаныя на 11 верасня.

Нагадаем, што ніводзін з паказчыкаў «праграмы» сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады не быў выкананы.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках