6 траўня 2024, панядзелак, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім радзільным доме адкрыюць палаты-кватэры, дзе можна ляжаць са сваякамі

13
У менскім радзільным доме адкрыюць палаты-кватэры, дзе можна ляжаць са сваякамі
Фота: minsknews.by

У радзільным доме 6-й менскай лякарні адкрываецца спецыяльнае аддзяленне маці і дзіцяці з кватэрамі-студыямі.

У радзільным доме 6-й менскай лякарні адкрыюць спецыяльнае аддзяленне маці і дзіцяці. Яно будзе ўключаць у сябе радзільную залу і дзве палаты кватэрнага тыпу. У Беларусі нічога такога яшчэ не стваралі.

Пра гэта, як паведамляюць «Мінск-Навіны», заявіла галоўны акушэр-гінеколаг камітэта аховы здароўя Ірына Іконастасава ў наўпроставай тэлефоннай лініі ў кантакт-цэнтры Менгарвыканкама.

- Новае аддзяленне будзе з асобным уваходам, - адзначыла Ірына Іконастасава. - Палаты - прасторныя, накшталт кватэр-студый, каб у бальнічных сценах жанчына адчувала сябе максімальна камфортна. У пакоі - двухспальны ложак, кювез для нованароджанага, санвузел з душавой кабінай, міні-кухня, пліта, тэлевізар, лядоўня.

Паводле слоў спецыяліста, у такой палаце жанчына зможа знаходзіцца да родаў і пасля нараджэння немаўляці. І, што вельмі важна, увесь гэты час побач з ёй змогуць быць блізкія людзі (муж, бацькі, сваякі).

Аддзяленне адкрыюць як пазабюджэтнае, гэта значыць, за знаходжанне трэба будзе заплаціць. Памер сумы залежыць ад пакета медыцынскіх паслуг, якія абярэ будучая мама. Максімальная - пры вядзенні цяжарнасці з першых месяцаў пад патранажам лекара акушэра-гінеколага 6-й клінікі, праходжанні курсаў падрыхтоўкі да родаў, наступных родаў і знаходжанні ў лякарні з немаўлём.

- Цяпер, калі роды прайшлі добра, маму з немаўлём выпісваюць на трэція суткі пасля ягонага нараджэння, - удакладніла лекар.

У 6-й клініцы ўнікальнае пазабюджэтнае аддзяленне плануюць адкрыць прыкладна праз месяц.

- Невялікае аддзяленне, праца якога будзе арганізаваная паводле такога ж прынцыпу, плануем стварыць і ў новай радзільні 5-й гарадской клінічнай лякарні, - дадала спецыялістка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках