7 траўня 2024, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вінаваціць Беларусь у недаплаце за прыродны газ

10
Расея вінаваціць Беларусь у недаплаце за прыродны газ

Даччынае прадпрыемства расейскага «Газпрому» падало у суд з прычыны нібыта таго, што аблгазы не даплачваюць за прыродны газ, які пастаўляецца ў краіну.

«Газпромтрансгаз Беларусь», даччынае прадпрыемства «Газпрома», падаў у суд з прычыны таго, што аблгазы не даплачваюць за прыродны газ, які пастаўляецца ў краіну. Пра гэта паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка пасля адкрыцця Беларускага прамысловага форуму, піша tut.by.

«Газпромтрансгаз Беларусь» падаў пазоў у Арбітражны суд пры Гандлёва-прамысловай палаце, бо ўважае, што аблгазы крыху не даплачваюць за той газ, які яны купляюць», - патлумачыў Сямашка.

«Нашы прадстаўнікі мяркуюць, што паступаюць абсалютна правільна і карэктна, бо ў нас падпісаная цэлая сістэма пагадненняў на ўзроўні ўрадаў Беларусі ды Расеі, дзе ўказана, калі і якія кошты дзейнічаюць. Мы мяркуем, што нашы суб'екты гаспадарання маюць права на больш нізкія кошты, чым нам прапануюць», - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Пры гэтым ён не патлумачыў, ці вялікая розніца коштаў, і якая на ацэнку расейскага боку сума пазыкі.

Гендырэктар «Газпромтрансгазу Беларусі» Уладзімір Маёраў адмовіўся ад каментароў.

Нагадаем, пытанне аб зніжэнні кошту расейскага газу беларускі бок падымаў неаднаразова на самым розным узроўні. Прынамсі, прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў: «Што датычыцца прыроднага газу, то яго кошт у пачатку 2014 года складаў 165 даляраў за тысячу кубаметраў. Гэта было пры курсе расейскага рубля 32-33 за даляр. На 1 студзеня 2015 года ў нас кошт газу склаў 142 даляры. Пры гэтым даляр стаў каштаваць больш за 60 расейскіх рублёў. Лагічна, што газ ужо павінен каштаваць прыблізна 80 даляраў, а ў нас 142».

13 студзеня віцэ-прэм'еры Расеі і Беларусі Аркадзь Дварковіч і Уладзімір Сямашка правялі перамовы, аднак не змаглі дасягнуць дамоўленасцей пра зніжку на газ.

26 лютага міністр энэргетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык паведаміў журналістам, што міністэрствам энэргетыкі Беларусі ды Расеі даручана падаць прэм'ер-міністрам прапановы наконт змены формулы кошту расейскага газу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках