6 траўня 2024, панядзелак, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 2017 года падчас ЦТ будуць здаваць чатыры прадметы

2
З 2017 года падчас ЦТ будуць здаваць чатыры прадметы
Фота: bymedia

А сертыфікат цэнтралізаванага тэставання будзе дзейнічаць цягам двух гадоў.

Абітурыенты пры паступленні ў ВНУ змогуць здаваць падчас ЦТ чатыры прадметы з 2017 года. Гэтую прапанову падтрымаў сёння Лукашэнка на нарадзе ў пытаннях карэкціроўкі правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паведамляе БелТА.

Пры гэтым пры паступленні ў ВНУ неабходна будзе падаваць вынікі трох тэставанняў. Што тычыцца абітурыентаў ССНУ, то яны атрымаюць магчымасць здаваць тры ЦТ і падаваць вынікі двух тэставанняў.

Як адзначыў у размове з журналістамі міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, гэта палегчыць выбар абітурыентаў паміж блізкімі спецыяльнасцямі, пры паступленнi на якiя трэба здаваць розныя прадметы ў якасці другіх профільных. «Гэта дае магчымасць абітурыенту здаць чатыры ЦТ, а затым выбраць менавіта тыя тры прадметы ў кірунку, на які ён усё ж наважыцца падаваць дакументы», - растлумачыў ён, узяўшы за прыклад паступленне ў ВНУ.

Акрамя таго, Лукашэнка падтрымаў прапанову аб тым, каб сертыфікат ЦТ дзейнічаў цягам двух гадоў, а таксама пра павелічэнне колькасці рэзервовых дзён ЦТ да трох.

Паводле вынікаў нарады дыктатар ухваліў шэраг прапаноў у карэкціроўцы правіл прыёму ў ВНУ і ССНУ. Чакаецца, што ўсе прапанаваныя навацыі ўвойдуць у дзеянне з 2017 года. Існая абітурыенцкая кампанія пройдзе паводле дзейных правілаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках