9 траўня 2024, Чацвер, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД за 10 хвілін у трох ДТЗ сутыкнуліся 8 аўто

4
На МКАД за 10 хвілін у трох ДТЗ сутыкнуліся 8 аўто
ФОТА: АДАІ Заводскага РУУС

На менскай колавай дарозе кіроўцы не паспявалі гамаваць і стукаліся ў папярэднія самаходы.

Пра гэта распавяла галоўная спецыялістка агітацыі і прапаганды аддзела ДАІ Заводскага РУУС Таццяна Лапка, паведамляе «Мінск-Навіны».

Першая аварыя здарылася ўвечары 2 траўня на 15-м км МКАД. Мужчына за стырном «БМВ» рухаўся трэцяй паласой унутранага кола з боку вуліцы Ташкенцкай у кірунку вуліцы Чыжэўскіх. Плынь самаходаў запаволілася - кіроўца быў вымушаны спыніцца. Паспелі загамаваць і наступная «Таёта» і «Кіа». А вось аўтааматар на «Фольксвагене», убачыўшы аўто, якое запавольваецца не змог пазбегнуць сутыкнення і сабраў «паравоз» з чатырох аўто. Адзін з аўтамабіляў у выніку ўдару таксама зачапіў агароджу. Вінаваты ў аварыі рухаўся па мокрай дарозе з хуткасцю прыкладна 90 км/г, і як яму здавалася, на бяспечнай адлегласці ад папярэдняга аўто. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

З розніцай прыкладна 10 хвілін на адлегласці амаль 1 км ад гэтай аварыі пры такіх жа абставінах адбыліся яшчэ дзве. У кожнай сутыкнуліся па два аўтамабілі. Таксама абышлося без пацярпелых.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках