7 траўня 2024, aўторак, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што Лукашэнка абяцаў беларусам на мінулым сходзе, і чым гэта скончылася

12
Што Лукашэнка абяцаў беларусам на мінулым сходзе, і чым гэта скончылася
ФОТА: KP.RU

У 2010 годзе дыктатар абяцаў заробак $1000 да 2015 года.

З трыбуны пятага «ўсебеларускага сходу», які адбыўся напярэдадні выбараў 2010-га, прагучала абяцанне падвоіць сярэдні заробак:

- Да 2015 года мы павінны наблізіць суму заробку да тысячы даляраў у эквіваленце. Гэта самыя высокія ў нашай гісторыі тэмпы росту заробку і даходаў насельніцтва, - заявіў Лукашэнка.

Гэтым аптымістычным планам не наканавана было спраўдзіцца, піша «Салідарнасць».

У пераліку на даляры паводле сярэднеўзважанага курсу Нацбанку за верасень 2015 года сярэдні заробак раўняўся $389. Гэта значыць, за няпоўныя пяць гадоў ён не толькі не вырас удвая, але і ўпаў у параўнанні са снежнем 2010 года ў 1,4 разы (узровень траўня 2010).

Згодна з планамі на новую пяцігодку, рост ВУП павінен быў скласці 162 - 168%.

У рэальнасці сітуацыя цягам апошняй пяцігодкі выглядала так: 2011 - 5,5%, 2012 - 1,7%, 2013 - 0,9%, 2014 - 1,6%, паводле вынікаў трох кварталаў 2015 года ВУП упаў на 3, 7%.

Рост інфляцыі ў Беларусі вывеў нашу краіну ў сусветныя лідары: 2011 - 108,7%, 2012 - 21,8%, 2013 - 16,5%, 2014 - 16,2%. У 2015 годзе, згодна з прагнозам макраэканамічнага развіцця краіны, інфляцыя ў Беларусі не павінна перавысіць 12%. У той жа час, Нацбанк вызначыў мэтавы арыенцір інфляцыі ў гэтым годзе на ўзроўні 18% з дапушчальным адхіленнем сумай 2%. Паводле стану на верасень з пачатку года спажывецкія кошты ў краіне выраслі на 9,2%.

- Мы закончым кардынальнае спрашчэнне падатковай сістэмы, у выніку чаго па складу падаткаў і збораў, перыядычнасці іх выплаты яна не будзе адрознівацца ад еўрапейскіх, - абяцаў Лукашэнка ў снежні 2010 года.

За апошнія пяць гадоў у Беларусі ўвялі шэраг сумнеўных збораў: дзяржпадатак за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху - так званы «транспартны падатак», а таксама не менш гучны «падатак на дармаедаў».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках