Папа Рымскі ўзнагародзіў Джорджа Клуні, Рычарда Гіра і Сальму Хаек
2- 30.05.2016, 16:53
- 9,284
Вядомыя акторы атрымалі ўзнагароды за ўдзел у адукацыйным праекце Ватыкана.
Як піша Catholic Herald (пераклад - newsru.com), знакамітыя госці напярэдадні, 29 траўня, узялі ўдзел у праектах Scholas Occurentes - глабальнай адукацыйнай ініцыятыве, запушчанай цяперашнім пантыфікам.
Гэты праект працуе ў 82 краінах з 400 тысячамі школ і іншых навучальных устаноў, аб'ядноўваючы дзяцей з розных рэлігій і культур. Клуні, Хаек і Гір, які больш вядомы праектамі, звязанымі з будызмам, пагадзіліся быць амбасадарамі аднаго з арт-праектаў фонду.
Назва фонду на гішпанскай мове азначае «Школы, якія адказваюць». Мэта праекта - звязваць тэхналогіі і мастацтва з мэтай сацыяльнай інтэграцыі і ўзаемадзеяння паміж культурамі. Тата Францішак стварыў такую арганізацыю, калі быў кардыналам у Буэнас-Айрэсе, але цяпер Scholas Occurrentes набыў сусветны маштаб.