26 красавiка 2024, Пятніца, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зонд NASA «Юнона» ўвайшоў у сістэму Юпітэра

5
Зонд NASA «Юнона» ўвайшоў у сістэму Юпітэра

Зонд «Юнона», які быў запушчаны NASA для вывучэння Юпітэра, увайшоў у сістэму планеты.

Як паведамляе NASA, зонд перасёк рысу, за якой гравітацыя Юпітэра дзейнічае мацней, чым гравітацыя Сонца, піша ZN.ua. Зонд быў запушчаны 5 гадоў таму, за гэты час на яго дзейнічалі тры гравітацыйныя сілы: Зямлі, Сонца і Юпітэра.

Цяпер жа "Юнона" ўвайшла ў зону, у якой найбольш моцнай гравітацыйнай сілай з'яўляецца ўплыў Юпітэра, а гэта азначае, што небяспека таго, што зонд адхіліцца ад зададзенай траекторыі, звялася да мінімуму.

Як заявіў адзін з удзельнікаў місіі "Юнона", "сёння сіла прыцягнення Юпітэра зраўнялася сваёй сілай з тым, як на зонд дзейнічае гравітацыя Сонца. З заўтрашняга дня і цягам усёй місіі гравітацыя Юпітэра будзе дамінаваць і іншыя аб'екты Сонечнай сістэмы будуць уплываць на траекторыю палёту зонда ў вельмі нязначнай ступені".

"Юнона" была запушчаная 5 жніўня 2011 года, яе набліжэнне да Юпітэра запланаванае на 4 ліпеня гэтага года. Пры набліжэнні да Юпітэра зонд правядзе невялікі разгонный манеўр, які выведзе яго на стабільную арбіту вакол планеты. Паводле разлікаў NASA, "Юнона" здзейсніць 37 абаротаў вакол Юпітэра, знаходзячыся на адлегласці амаль 5 тысяч км над аблокамі планеты. Мэтай "Юноны" з'яўляецца вывучэнне паходжання Юпітэра, структуры яго атмасферы і магнітасфэры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках