26 красавiка 2024, Пятніца, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правакацыйны ролік з Vinsent'ам і прыгожымі дзяўчатамі

8

Гэта жартоўная відэа пра тое, як на аўтамыйцы сустракаюцца брутальны расейскамоўны барадач і гламурны беларускамоўны рэпер.

Пашанцуе толькі аднаму з іх, піша «Наша ніва».

У роліку зняўся вядомы рэпер Vinsent і сыграў самога сябе. Вялікі чорны джып Vinsent'у пазычыў беларускамоўны бізнэсовец Аляксандр Валодзін, які сыграў у роліку супрацоўніка аўтамыйкі, адзетага ў вышымайку. У ролі брутальнага барадача зняўся Яўген Апанасевіч, вядомы беларускамоўны прадстаўнік турбізнэсу. Дзяўчаты: Ганна Кулакова (гаспадыня беларускага брэнда адзення KRASA) і ейная сяброўка Алёна С. Памяшканне для здымак ласкава дала менская «Аўтамыйня» на вул.Радыяльнай, 11.

Стваральнікі відэа спадзяюцца, што ўсе ацэняць гумар і не знойдуць у ім іншыя падтэксты. Галоўная мэта роліка - паказаць, што беларуская мова - мова модных, паспяховых і сучасных людзей.

Нагадаем, тыдзень таму грамадская ініцыятыва, якая ўзнікла як курсы беларускай мовы, «Мова нанова» апублікавала зняты схаванай камерай ролік з удзелам Андрэя Такінданга. Вядомы музыка, лідар гурту «Рэха» ўдаў з сябе замежніка і папрасіў мінакоў на Нямізе дапамагчы яму перакласці тэкст на беларускай мове. За некалькі дзён ролік набраў 12 тысяч праглядаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках