26 красавiка 2024, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зноў у лідарах па росце коштаў

14
Беларусь зноў у лідарах па росце коштаў

Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх коштах у студзені-красавіку 2016 года.

Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

За чатыры месяцы спажывецкія кошты ў краіне выраслі на 6,4%. Горшай сітуацыя была толькі ў Азербайджане (6,8%). Далей ідуць Украіна (5,1%), Казахстан (3,6%), Расея, Таджыкістан (па 2,5%), Эстонія (1,4%), Літва (0,9%), Латвія (0,6 %), Арменія, Грузія і Малдова (па 0,1%). Кошты знізіліся ў Кыргызстане (на 1,9%). У Туркменістане апублікаваныя звесткі за першы квартал: рост коштаў склаў 0,57%. Няма звестак па Узбекістане. У самаабвешчаным Прыднястроўі, які мае ўласную фінансавую сістэму, кошты павялічыліся за студзень-красавік на 0,67%.

Паводле вынікаў студзеня Беларусь была трэцяй (1,9%), за студзень-люты - другой (4,8%), першага квартала - таксама другой (5,7%).

У красавіку 2016 года Беларусь з ростам коштаў на 0,7% заняла другое месца пасля Украіны (3,5%). Далей - Казахстан (0,6%), Літва (0,5%), Латвія, Расея, Таджыкістан (па 0,4%) і Азербайджан (0,2%). У Малдове і Эстоніі кошты не змяніліся, у Арменіі - знізіліся на 0,3%, у Грузіі - на 0,6%, Кыргызстане - на 0,7%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках