3 траўня 2024, Пятніца, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптык: Сайты надвор’я падманваюць людзей

13
Сіноптык: Сайты надвор’я падманваюць людзей
ФОТА: BYMEDIA.NET

Людзі, плануючы свае выходныя ці нават адпачынак, арыентуюцца на прагнозы надвор'я ў Інтэрнэце.

Некаторыя сайты даюць прагноз надвор'я на месяц ці нават квартал, але з навуковымі даследаваннямі надвор'я гэтыя звесткі маюць вельмі мала агульнага.

Пра гэта ў жывым эфіры «Обозревателя» заявіла метэаролаг Алена Грыгарава.

«Пяць дзён - на такі крайні тэрмін можна рабіць навукова абгрунтаваны прагноз надвор'я. Чым далей ад гэтага тэрміну, тым больш недакладныя звесткі. І наогул, 100% прагноз магчымы толькі на тры дні наперад. Чацвёрты-пяты дзень - гэта 90% супадзенняў. А далей, гэта ўжо, хутчэй, тэндэнцыі надвор’я, чым прагноз», - сказала Грыгарова.

Экспэртка ўдакладніла, што працяглыя прагнозы - справа рук не сіноптыкаў, а людзей іншых прафесій, якія спрабуюць працаваць на гэтай ніве. Іх метады вельмі адрозніваюцца ад тых, што выкарыстоўваюць сіноптыкі для пабудовы кароткатэрміновых прагнозаў.

«Метэаролагі, кліматолагі з усяго свету, усе, каму гэта цікава, абменьваюцца сваімі тэорыямі, вымярэннямі, складаюць лічбавыя мадэлі, на падставе якіх спрабуюць разлічыць змены ў надвор'і. Абапіраюцца на статыстыку, улічваючы глабальнае змяненне клімату і розныя фізічныя законы. Але, шчыра кажучы , гэтыя мадэлі не апраўдваюць сябе. Далёкія прагнозы - гэта нерэальна. У працэсе сваёй працы я бачу, наколькі нерэальна стварыць прагноз нават на два тыдні. У атмасферы ўсё мяняецца даслоўна за гадзіны - мы кожны дзень удакладняем свае прагнозы», - падагульніла экспэрт.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках