3 траўня 2024, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрус Кубілюс: Прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнэсу ў Літве займаюць 95%

Сярэдні заробак у Літве складае 700 еўраў. У Беларусі - блізу 320.

Як небагатая на прыродныя рэсурсы краіна змагла пабудаваць эканоміку, здольную без знешняй дапамогі забяспечваць дабрабыт удвая вышэй, чым у нашай краіне? «Белсат» пагутарыў з былым прэм'ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам.

- Беларусь і Расея перажываюць глыбокі эканамічны спад. Здавалася б, Літву, па геаграфічнаму становішчу, павінны былі моцна закрануць гэтыя працэсы, але адбываецца наадварот. Літва перажывае эканамічны рост. Чаму?

- Па-першае, усё больш наш экспарт накіраваны ў бок заходніх партнёраў. Наколькі я памятаю, экспарт на рынак ЕЗ складае 80%, у Расеі прадукцыя, вырабленая ў Літве, засталася пад 15-м нумарам на рынку. Думаю, Беларусь таксама не вышэйшая.

- Стартавыя ўмовы Літвы былі падобныя да беларускіх. Як вам удалося пераарыентавацца з Беларусі і савецкага рынку?

- Мы перажывалі не вельмі лёгкія моманты, але калі падпісалі дамову аб свабодным гандлі з ЕЗ у 95-м, мы ўжо разумелі, што будзем пераключацца на еўрапейскі рынак. У пэўным сэнсе дапамог расейскі крызіс 99-га года. Да гэтага 50% ішло на расейскі рынак.

Еўропа вялікімі грашыма дапамагала мадэрнізаваць нашу вытворчасць, каб адпавядаць стандартам. З іншага боку шмат савецкіх заводаў не знайшлі новых рынкаў і абанкруціліся. Але інфраструктуру былых заводаў (там ёсць вада, электрычнасць, газ) можна выкарыстоўваць, каб прыцягнуць новых інвестараў, асабліва скандынаўскіх. Мы ўсё яшчэ з'яўляемся канкурэнтаздольнымі, паколькі маем кваліфікаваную працоўную сілу, якая таннейшая, чым у Швецыі, Нямеччыне і Даніі.

- Што з'яўляецца рухавіком вашай эканомікі?

- 80% УБП складае бізнэс, які заснаваны на прыватным капітале. У дзяржаўным сектары ў нас засталася толькі энэргетыка, некалькі транспартных кампаній, чыгуначная кампанія і падача цяпла. Прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнэсу займаюць 95%. Цяжка было б назваць адзін сектар, які б вырушыў усю эканоміку. У нас моцныя традыцыйныя галіны вытворчасці мэблі, тэкстыльная вытворчасць, інжынерная вытворчасць, хімічная прамысловасць.

Розныя сектары развіваюцца з поспехам. Цяпер вельмі добра развіваецца сектар інфармацыйных тэхналогій. На аснове міжнароднага капіталу мы атрымліваем шмат працоўных месцаў, якія таксама прыцягваюць моладзь вяртацца з Лондана або Дубліна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках