3 траўня 2024, Пятніца, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная справа аб буйных хабарах у БДУ накіраваная ў суд

5
Крымінальная справа аб буйных хабарах у БДУ накіраваная ў суд

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі службовыя асобы пры атрыманні хабару сумаю $1,4 тыс.

Крымінальная справа ў дачыненні да былога кіраўніка аднаго з рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў сістэмы БДУ, які абвінавачваецца ў атрыманні хабараў у значных і асабліва значных сумах, накіраваная ў суд.

Пра гэта БелТА паведаміў намеснік начальніка аддзела барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Менскай вобласці Ігар Бычко.

Следчыя ўстанавілі, што за падпісанне і падаўжэнне дамоў арэнды памяшканняў і тэрыторыі ўзначаленага ім прадпрыемства кіраўнік патрабаваў ад індывідуальных прадпрымальнікаў і кіраўнікоў камерцыйных структур штомесяц перадаваць яму грашовыя сродкі.

З 2006 года мужчына атрымаў у якасці хабараў ад арандатараў грашовыя сродкі сумаю звыш 150 тыс. еўраў. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі службовую асобу пры атрыманні чарговай часткі хабару сумаю $1,4 тыс.

Абвінавачаны зняволены, якая належыць яму маёмасць арыштаваная. «Калі мужчына будзе вінаватым, яму можа быць прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады тэрмінам да 5 гадоў», - адзначыў Ігар Бычко.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках