3 траўня 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы мэнэджар кампаніі, якая будуе завод «БелДжы»

8

Мэнэджар, паводле інфармацыі МУС, атрымаў хабар 30 мільёнаў рублёў ад дырэктара камерцыйнай фірмы.

Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа ў дачыненні да мэнэджара ў замежнаэканамічных сувязях кітайскай кампаніі, якая вядзе будаўніцтва аўтазавода ў Барысаўскім раёне.

«40-гадовы грамадзянін Беларусі, які працуе мэнэджэрам у кітайскай кампаніі, быў затрыманы ўдзень 25 траўня на тэрыторыі аўтазаправачнай станцыі на вуліцы Гагарына ў горадзе Барысаў. Затрыманню папярэднічала атрыманне грашовых сродкаў сумаю 30 мільёнаў рублёў ад дырэктара камерцыйнай фірмы. Грошы ў якасці хабару прызначаліся за развязанне пытанняў, звязаных з забеспячэннем выканання раней заключаных паміж суб'ектамі дамоў аб пастаўцы бетону і своечасовай аплаты за пастаўленую прадукцыю», - паведамляе УУС Менскага аблвыканкама.

У межах крымінальнай справы дапытваюцца сведкі, праводзяцца вочныя стаўкі, ператрусы, вывучаецца асоба фігуранта, яго паўнамоцтвы і службовыя абавязкі, аналізуюцца дакументы гаспадарчай дзейнасці паміж суб'ектамі.

На маёмасць затрыманага, сярод якога два дарагія аўтамабілі, накладзены арышт.

Працягваюцца следчыя і працэсуальныя дзеянні з мэтай устанаўлення абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці.

Гаворка ідзе аб кампаніі CITIC Construction Co., Ltd, якая будуе ў Беларусі завод «БелДжы» і Аршанскі льнозавод.

Мінпрам Беларусі ў кастрычніку 2011 года падпісаў з кітайскай кампаніяй Geely мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне вытворчасці легкавых аўтамабіляў. У снежні было заснавана СЗАТ «БелДжы», на базе якога пачалася зборка машын. Інвестарамі праекта з'яўляюцца БелАЗ, Geely і сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства СЗАТ «Саюзаўтатэхналогіі». У лютым 2013 года тут быў сабраны першы аўтамабіль, а ў сакавіку таго ж года пачаліся першыя продажы. Будаўніцтва першай чаргі новага завода «БелДжы» пачалі ў 2015 годзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках