3 траўня 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежная запазычанасць Беларусі вырасла на $652 мільёны

Замежная запазычанасць Беларусі вырасла на $652 мільёны

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 траўня склала 346,6 трлн і павялічылася з пачатку года на 5,2%, або на 18 трлн рублёў.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства фінансаў Беларусі.

Пры гэтым замежная дзяржаўная пазыка вырасла з улікам курсавых розніц на 651,7 млн даляраў, або на 5,2% да 13,1 млрд даляраў.

У студзені-красавіку Міністэрства фінансаў прыцягнула замежную дзяржаўную пазыку на суму 781,4 млн даляраў (500 млн - крэдыт Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця 153 млн - крэдыты ўрада і банкаў Расеі, 111,1 млн - кітайскія крэдыты, 17,3 млн - МБРР).

На выплату замежнай дзяржаўнай запазычанасці з пачатку 2016 года пайшло 244,1 млн даляраў (88,3 млн - ЕФСР, 87,5 млн даляраў - ураду Расеі, 49,3 млн - банкам Кітая, 18,3 млн - МБРР, 0,7 млн даляраў - ЗША).

Унутраная дзяржаўная запазычанасць паводле стану на 1 траўня складае 94,9 трлн, павялічыўшыся з пачатку года на 2,5 трлн рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 2,6%.

За студзень-красавік 2016 года размешчаны ўнутраныя валютныя і рублёвыя дзяржаўныя аблігацыі для юрыдычных і фізічных асоб на суму 525,8 млн даляраў і 2,1 трлн рублёў, кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб на суму 806,1 млн даляраў і 3,625 трлн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках